У баранавіцкім каледжы судзілі жанчыну за распаўсюд асабістых даных міліцыянера

Яшчэ адзін выязны суд прайшоў у каледжы ў канцы 2023 года

Яшчэ адзін выязны суд прайшоў у каледжы ў канцы 2023 года / bgkm.brest.by

У Баранавічах судзілі жанчыну за распаўсюд асабістых звестак міліцыянера. Яна атрымала 2 гады і 6 месяцаў "хіміі" і вялікі штраф — 4000 рублёў. Як піша "Наш край", выязное судовае пасяджэнне прайшло ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы машынабудавання. На яго сабралі навучэнцаў.

Па версіі следства, жыхарка Баранавічаў выклала ў адной з сацсетак асабістыя звесткі супрацоўніка крымінальнага вышуку аддзела ўнутраных спраў Магілёўскага райвыканкама. І яны былі звязаныя "са здзяйсненнем службовай дзейнасці".

Жанчына прызнала сваю віну. 

Падобныя "выязныя суды" рэгулярна праходзяць у навучальных установах па ўсёй Беларусі. У тых жа Баранавічах летась мясцовага жыхара паказальна судзілі ў дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыянеры надзелі кайданкі асуджанаму на вачах у яго сваякоў і прысутнай моладзі.

А сёлета ў Баранавічах школьнікаў збіралі на разгляд справы за крадзеж на суму 95 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі