У "Барселоны" новы галоўны трэнер
61-гадовы іспанец Кіке Сецьен стаў галоўным трэнерам футбольнай "Барселоны". З ім падпісаны кантракт, разлічаны да чэрвеня 2022 года. З былым трэнерам Эрнестам Вальвердэ супрацоўніцтва скасавалі па пагадненні бакоў. Дагэтуль Сецьен працаваў са сціплым "Бецісам", які ў мінулым сезоне дайшоў да паўфінала Кубка Іспаніі.
"Барса" нядаўна прайграла барацьбу за Суперкубак Іспаніі, які выйграў "Рэал". А ў чэмпіянаце Іспаніі гэтыя каманды дзеляць лідарства.
"Барселона" — самы прыбытковы футбольны клуб Еўропы. У мінулым сезоне ён зарабіў больш за 840 мільёнаў еўра. У мадрыдскага "Рэала" толькі 757 мільёнаў еўра, інфармуе "Бі-Бі-Сі".
IT'S OFFICIAL!
— FC Barcelona (@FCBarcelona) 14 января 2020 г.
Welcome, @QSetien! pic.twitter.com/p8YdiU6JOc
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.