У Беларусі аднавілася праца банкаўскіх картак

У Беларусі аднавілася праца банкаўскіх картак

Збой у працы абсталявання ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры выпраўлены. Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, з 11:05 усё працуе ў штатным рэжыме. 

Мінскі метрапалітэн заявіў, што больш няма праблемы з аплатай праезду праз банкаўскія карткі і валідатары. Банкі таксама паведамляюць, што хібы ў працы картак ліквідаваныя.

Як распавядала Еўрарадыё, зранку 31 траўня ў Беларусі пачаліся праблемы з працай банкаўскіх картак. У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры не змаглі назваць прычыну збою ў працы абсталявання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі