У Беларусі хочуць стварыць жаночую партыю
Беларуская жаночая ліга на сваім сходзе прыняла рашэнне пра стварэнне партыі, пішуць "Беларускія навіны".
Тлумачачы гэтае рашэнне, кіраўніца арганізацыі Ніна Стужынская заявіла: “Хопіць абслуговаць “зорак” ад палітыкі, не бачым болей у гэтым сэнсу. Самі будзем ствараць партыю”. Стужынская мяркуе, што існуючыя партыі не надта шмат увагі ўдзяляюць гендэрным пытанням.
Яна нагадала, што Беларуская жаночая ліга мае 20-гадовую гісторыю, і яе сяброўкі прымалі ўдзел у палітычных выбарчых кампаніях. Цяпер у арганізацыю ўваходзіць каля 100 актывістак.
Стужынская згадвае пра жаночую партыю “Надзея”, ліквідаваную рашэннем Мінюсту ў кастрычніку 2007 г. Па яе словах, партыя мела даволі сур’ёзную падтрымку ў грамадстве.
На бліжэйшых мясцовых выбарах Стужынская плануе вылучыць сваю кандыдатуру ў Мінскім раёне.