У Беларусі — каля 10 тысяч ідэолагаў

Ідэолагамі ў Беларусі працуе амаль 10 тысяч чалавек. Такую лічбу агучвае тэлеканал СТВ

Форум-практыкум для ідэолагаў прайшоў у Мінску. На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Бузоўскага, выклікі для ідэолагаў сёння дыктуе геапалітыка.

Ігар Бузоўскі: "Сёння выклікі высокія, бо геапалітыка дыктуе канкурэтныя ўмовы з іншымі краінамі".

Агулам на семінар у сталіцы прыехалі тры сотні ідэолагаў. 

Дарэчы, на сайце Мінпрацы ў агульным банку вакансій Еўрарадыё знайшло 18 вакансій для ідэолагаў. Прапануюць заробак ад 2,5 да 7 мільёнаў рублёў.

Фота: ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі