У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

У Беларусі, у адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы, пачалі дзейнічаць новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Першы этап іх павышэння адбыўся 1 студзеня (агулам на 3,9 долара), другі запланаваны на 1 чэрвеня (на 1,1 долара).

У першы дзень 2019 года падаражэлі газ і электразабеспячэнне, вада, каналізацыя, павялічыліся адлічэнні на капітальны рамонт, на санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў жылога дома, памеры кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію. У пачатку лета мусяць вырасці тарыфы на ацяпленне і гарачую ваду. А вось тарыфы на тэхабслугоўванне жылога дома, ліфта, на абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адкідамі сёлета не змяняюцца.

Як інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, для малазабяспечаных грамадзянаў будуць захаваныя безнаяўныя жыллёвыя субсідыі (у выпадках, калі выдаткі грамадзян ці сем'яў на камунальныя паслугі перавышаюць 20% ад сукупнага сярэднемесячнага прыбытку — у горадзе, 15% — у вёсцы).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі