У Беларусі пачалі крымінальную справу на былых сілавікоў, якія з'ехалі за мяжу
Генпракуратура пачала крымінальную справу на былых сілавікоў, якія з'ехалі з Беларусі. Называюцца толькі былы следчы Ігар Лобан і былы пракурорскі работнік Алег Талерчык. Іншыя прозвішчы засталіся неназванымі.
"Названыя [і неназваныя] грамадзяне на інтэрнэт-рэсурсе падчас відэаканферэнцыі для нагнятання супрацьстаяння ў грамадстве сваімі сцвярджэннямі падахвочвалі слухачоў да варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці", — сцвярджае прэс-служба Генпракуратуры. Крымінальная справа распачата па ч. 3 арт. 130 КК "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы, здзейсненае групай асоб". Прадугледжана пазбаўленне волі ад 5 да 12 гадоў.
Крымінальную справу накіравалі для арганізацыі расследавання ў Следчы камітэт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.