У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта

У аўторак у Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. Яно працягнецца да 10 кастрычніка. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10-й да 14-й і з 16-й да 19-й.

На думку незалежных назіральнікаў, менавіта датэрміновае галасаванне дае найбольшыя магчымасці для фальсіфікацыяў з выбарчымі бюлетэнямі.

Дарэчы, на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года датэрмінова прагаласавалі 23,1% выбарцаў. Праўда, гэта было на 8% менш, чым на выбарах 2006 года.

Згодна з беларускім заканадаўствам, заганяць выбарцаў на датэрміновыя выбары не дазваляецца. Калі вы сталі сведкам або вас прымушаюць галасаваць датэрмінова, тэлефануйце ў рэдакцыю Еўрарадыё (8-017-321-22-96) або пішыце на пошту [email protected]. Акрамя таго, нам можна паведаміць пра парушэнні праз нашыя акаўнты ў сацсетках.

Таццяна Караткевіч заклікала выбарцаў не галасаваць датэрмінова

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі