У Беларусі працягнулі забарону на вываз пшаніцы, жыта, ячменю, грэчкі

Грэчку вывозіць па-ранейшаму нельга / pixabay.com
Грэчку вывозіць па-ранейшаму нельга / pixabay.com

У Беларусі працягнулі забарону на вываз за мяжу шэрагу сельскагаспадарчых культур — пшаніцы, жыта, ячменю, грэчкі, аўса, кукурузы ды інш. Адпаведную пастанову прыняў урад, у аўторак яна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ. Вывезці згаданыя сельскагаспадарчыя культуры могуць толькі па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з мясцовымі ўладамі.

Забарона будзе дзейнічаць шэсць месяцаў.

Абмежаванні ўпершыню былі ўведзены ў жніўні 2021 года. Летась іх дзеянне двойчы працягвалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі