У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі арганізацыі былых сілавікоў

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі арганізацыі былых сілавікоў

У Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі" сацсеткі арганізацыі былых сілавікоў, якія выехалі за мяжу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га. Інфармацыя пра гэта змешчана ў "Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Рашэнне прыняў 12 студзеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля. "Экстрэмісцкімі" прызнаныя два сайты, старонкі арганізацыі ў Instagram, у Аднакласніках, а таксама YouTube-канал, лагатып і іншы "візуальны матэрыял".

Яшчэ вясной мінулага года "экстрэмісцкім" у нашай краіне прызналі тэлеграм-канал былых беларускіх сілавікоў, а восенню 2021-га іх структуру назвалі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі