У Беларусі распрацоўваюць вакцыну для алкаголікаў
Вакцына не пераможа пахмельны сіндром / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Беларусі распрацоўваюць вакцыну для алкаголікаў. Пра гэты праект у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" распавёў дырэктар прадпрыемства "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў.
"Гэтая вакцына не супраць алкагалізму, — кажа Бальшакоў. — Гэтая вакцына для таго, каб чалавек заставаўся чалавекам, не пагаршаючы якасць жыцця, ужываючы алкаголь. Гэта значыць, мы будзем змагацца з вынікамі п'янства, а не з самім п'янствам".
Па словах дырэктара прадпрыемства, вакцына не пераможа пахмельны сіндром, ён у алкаголікаў застанецца. "Але мы разлічваем на тое, што чалавек пасля пэўных складанасцяў вернецца ў нармальныя шэрагі і не будзе апускацца ніжэй па сацыяльнай лесвіцы", — дадае ён.
Што да беларускай супрацьвіруснай вакцыны, то на кастрычнік запланавана яе выпрабаванне на добраахвотніках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.