У Беларусі скарацілася колькасць працоўнай сілы — гэта адаб'ецца на росце ВУП

Узровень беспрацоўя за год крыху знізіўся і склаў 3,8%
Узровень беспрацоўя за год крыху знізіўся і склаў 3,8%

Колькасць працоўнай сілы ў Беларусі за год скарацілася амаль на 116 тысяч чалавек, заўважылі ў Еўразійскім банку развіцця. Паводле звестак Белстата, у IV квартале 2021 года гэты паказчык складаў 5 мільёнаў 12 тысяч 200 чалавек чалавек. Гэта на 2,3% менш, чым у IV квартале 2020 года.

У ЕАБР адзначылі, што зніжэнне колькасці працоўнай сілы можа зрабіцца "адным з фактараў, якія абмяжоўваюць патэнцыял росту эканомікі" Беларусі. На дадзены момант у ЕАБР рост ВУП Беларусі па выніках гэтага года прагназуюць у межах 1%. Прагноз МВФ менш аптымістычны: валавы ўнутраны прадукт вырасце на 0,5% (раней называлася лічба 0,8%). Фактарамі рызыкі ў Міжнародным валютным фондзе называюць уплыў санкцый, новыя хвалі пандэміі каронавіруса і даўгавыя абавязацельствы дзяржпрадпрыемстваў і дзяржбанкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі