У Беларусі ўжо пачалі выкарыстоўваць адзіны падручнік па гісторыі РБ і РФ
"Розначытанні ў разуменні вельмі важных падзей у гісторыі" (ілюстрацыйнае фота)
У Беларусі ўжо пачалі выкарыстоўваць адзіны падручнік па гісторыі РБ і РФ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавёў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова Дзяніс Дук. Ён кажа, што згаданы падручнік "рэкамендавана выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе ў школах як дадатковую літаратуру, як літаратуру для факультатыўных заняткаў, для паглыбленага вывучэння". І звычайныя беларускія падручнікі ён не заменіць.
Пра тое, што ў Расіі і Беларусі будуць "адзіныя падручнікі гісторыі" для школ і ВНУ, сёлета заявіў расійскі пасол Барыс Грызлоў. Паводле яго слоў, з іх дапамогай збіраюцца пазбавіцца "розначытанняў у разуменні вельмі важных падзей у гісторыі".
Летась быў выдадзены "сумесны расійска-беларускі вучэбны дапаможнік для ВНУ", які "ахоплівае больш чым тысячагадовы перыяд гісторыі беларускіх зямель і беларускай дзяржавы са старажытных часоў да 2020 года". А пра падобны школьны падручнік інфармацыі дагэтуль не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.