У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1406 палітвязняў
У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітвязнямі. Гэта Алег Дзегцярэнка, Аляксандр Марчанка, Наталля Гаўрон, Алена Тоцкая, Алёна Дземянчук, Алеся Сяргеенка і Юлія Краўцова. Беларускія праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Дзегцярэнка асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні да 8 гадоў 6 месяцаў паводле абвінавачвання ў "стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім" і "фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці". Марчанка ўзяты пад варту за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні". Гаўрон, Тоцкая, Дземянчук, Сяргеенка і Краўцова ўзятыя пад варту па абвінавачванні ў "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці".
У Беларусі на сённяшні дзень налічваецца 1406 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.