У Беларусі за суткі выявілі 2097 выпадкаў COVID-19

У параўнанні з мінулым днём колькасць хворых вырасла на 21 чалавека / t.me/minzdravbelarus​
У параўнанні з мінулым днём колькасць хворых вырасла на 21 чалавека / t.me/minzdravbelarus​

Сутачны прырост захварэлых на каранавірус у Беларусі склаў 2097 чалавек, у параўнанні з мінулым днём колькасць хворых вырасла на 21 чалавека, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле звестак на 21 кастрычніка, зарэгістраваныя 580 029 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 4466 пацыентаў з выяўленым каранавірусам — сутачны прырост склаў 17 чалавек.

Паправіліся 552 415 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, пры гэтым сутачны паказчык склаў 2315 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 38 789 тэстаў. Усяго ў краіне зроблена 9 252 143 тэсты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі