У Беларусі заявілі пра ўцечку персанальных звестак з інтэрнэт-крамы buslik.by

Чарговая ўцечка персанальных даных / Ілюстрацыйнае фота t.me/cpd_by/
Чарговая ўцечка персанальных даных / Ілюстрацыйнае фота t.me/cpd_by/

Адбылася ўцечка персанальных звестак з інтэрнэт-крамы buslik.by, якая рэалізоўвае дзіцячыя тавары. "У выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы ТАА "ДПМ" былі незаконна распаўсюджаныя" даныя больш за 220 тысяч карыстальнікаў, паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных.

Невядомыя зламыснікі выставілі на продаж базу даных, якая ўтрымлівае імёны і прозвішчы карыстальнікаў, нумары іх мабільных тэлефонаў, адрасы электроннай пошты.

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных праводзіць праверку.

Падобныя ўцечкі персанальных звестак здараюцца перыядычна. Год таму стала вядома пра ўцечку даных удзельнікаў праграмы лаяльнасці гандлёвай сеткі "Суседзі". Месяц таму ў інтэрнэт трапілі даныя кліентаў некалькіх расійскіх інтэрнэт-кнігарняў, у тым ліку і беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі