У Беларусі знайшлі новае радовішча базальту

У Беларусі знайшлі новае радовішча базальту

У Беларусі знайшлі новае радовішча базальту. Гэта новы для нашай краіны від сыравіны, сказаў начальнік упраўлення па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Мамчык. Паводле яго слоў, радовішча знаходзіцца каля вёскі Новы двор Пінскага раёна. Базальт выявілі на плошчы 64 гектары на глыбіні ад 50 да 70 метраў. Мяркуецца, што яго запасы перавышаюць 30 мільёнаў тон.

Гэтая сыравіна прыдатная для вытворчасці мініральных валокнаў, цеплаізаляцыйных плітаў, мастацкага шкла, інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі