У Беларусі зноў выраслі цэны на аўтамабільнае паліва
З 9 сакавіка ў Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе "Белнафтахім". Як і мінулым разам (1 сакавіка), на 2 капейкі. Новыя цэны наступныя:
АІ-92-К5 - Еўра — 2,04 рубля,
АІ-95-К5 - Еўра — 2,14 рубля,
АІ-98-К5 - Еўра — 2,36 рубля,
Дызельнае паліва — 2,14 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.