У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі 10-гадовага хлопчыка

У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі 10-гадовага хлопчыка

У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі 10-гадовага Максіма Мархалюка. У суботу ён пайшоў па грыбы і знік. Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, знойдзены дзіцячыя сляды, якія могуць належаць падлетку. Да пошукаў далучаюцца добраахвотнікі з розных рэгіёнаў нашай краіны.

Тэлеканал АНТ дадае, што на Максіма ўжо разаслалі арыентыроўку. У лесе абследавана 40 квадратных кіламетраў. Пошук працягваецца і ўначы. Сярод мясцовых жыхароў пашыраецца версія пра крымінальны след знікнення хлопчыка, але спецыялісты ў гэта не вераць. Тым больш, што грыбнік у суботу ўвечары бачыў хлопчыка ў лесе, падобнага на Мархалюка.

У Белавежскай пушчы працягваюцца пошукі 10-гадовага хлопчыка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі