У Бераставіцкім раёне маланка спаліла 15 тон саломы
У Бераставіцкім раёне маланка спаліла тарпу леташняй саломы. Здарэнне адбылося 19 жніўня ўвечары каля вёскі Эймінаўцы. У выніку пажару знішчана 15 тон саломы, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Падобны інцыдэнт здарыўся таксама ў Іўеўскім раёне: на полі каля вёскі Суботнікі агонь знішчыў 130 тон саломы ў рулонах. Прычына пажару высвятляецца.