У Бішкеку журналіст выпрасіў у прэзідэнта гадзіннік (відэа)
У Бішкеку журналіст выпрасіў у прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева гадзіннік. Адбылося гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам яго шасцігадовай працы на гэтай пасадзе. Як інфармуе ria.ru, галоўны рэдактар газеты “Дэ-Факта” Амантур Мусагулаў распавёў, што яму прысніў сон, у якім прэзідэнт падараваў гадзіннік, і папрасіў яго “на памяць”.
“Добра, што хоць не штаны папрасіў”, — са смехам сказаў Атамбаеў, зняў з рукі гадзіннік і перадаў Мусагулаву.