У бліжэйшыя дні ў Беларусі месцамі будзе да +32, але пасля пахаладае
У чэрвені ў Беларусі
Уначы ў аўторак, 18 чэрвеня, у Беларусі ападкі магчымыя толькі месцамі. Удзень дажджы чакаюцца пераважна на паўднёвым захадзе, у асобных раёнах — навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +18 градусаў (у Мінску — ад +14 да +16), у дзённыя гадзіны — 24-29 цяпла (у сталіцы — ад +25 да +27).
У сераду, 19 чэрвеня, ападкі прагназуюцца амаль па ўсёй краіне. Удзень на поўдні будзе да +32. Аднак у чацвер пахаладае — у дзённыя гадзіны чакаецца не больш за +23 градусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.