У Бранскай вобласці Расіі атакаваны склад з боепрыпасамі

Па словах бранскіх чыноўнікаў, на месцы працуюць экстрэныя і аператыўныя службы

Па словах бранскіх чыноўнікаў, на месцы працуюць экстрэныя і аператыўныя службы / tvtomsk.ru

Над тэрыторыяй Бранскай вобласці Расіі мінулай ноччу было "перахоплена і знішчана 24 беспілотныя лятальныя апараты", піша ў сацсетках губернатар рэгіёну Аляксандр Багамаз. Паводле яго слоў, разбурэнняў і пацярпелых няма, але пры гэтым "экстраныя і аператыўныя службы працуюць на месцах". А мясцовыя тэлегрма-каналы публікуюць відэа, на якім бачны пажар і чуваць выбухі. Паведамляецца, што быў атакаваны 67-ы арсенал УС РФ у раёне горада Карачаў.

Рэсурс "Флагшток" нагадвае, што Бранская вобласць Расіі мяжуе з Гомельскай вобласцю Беларусі, па тэрыторыі гэтага расійскага рэгіёну ідуць у тым ліку беларускія пасажырскія цягнікі. "У суседняй Бранскай вобласці рвуцца снарады пад Бранскам — могуць адмяніць цягнік Гомель-Адлер", — зазначае гомельскі рэсурс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі