У Браслаўскім раёне пенсіянерка ўпала ў 5-метровы калодзеж

У Браслаўскім раёне пенсіянерка ўпала ў 5-метровы калодзеж

У Браслаўскім раёне пенсіянерка ўпала ў 5-метровы калодзеж. Здарэнне адбылося ўдзень 3 ліпеня. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, калодзеж знаходзіцца ў вёсцы Медзюкі на тэрыторыі закінутага дома. Жанчына ішла ў лес па ягады і не заўважыла калодзежу. Ён быў запоўнены вадой на 70 сантыметраў.

Пенсіянерку выратавалі супрацоўнікі МНС. З дыягназам "агульнае пераахалоджванне" яе завезлі ў бальніцу. БЕЛТА дадае, што пацярпелай 56 гадоў. Яе шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі