У Брэсце асудзілі пенсіянера за словы "ўпыр чапляецца за ўладу"

Аляксей Афанасьеў / Facebook

Аляксей Афанасьеў / Facebook

Суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў на тры гады калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 30 базавых велічынь (1100 рублёў) 67-гадовага Аляксея Афанасьева. Яго прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і "абразе прадстаўніка ўлады". Як піша spring96.org, справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Харавец.

Сцвярджаецца, што Афанасьеў пад публікацыяй пра івацэвіцкага міліцыянера Руслана Куцко пакінуў каментар: "Дзярмо". Раней за смайлік-гаўняшку на адрас Куцко ў Івацэвічах судзілі Вольгу Кронда. А яшчэ пенсіянер захаваў сабе на старонцы ў Facebook відэа з удзелам Максіма Каца, дзе выкарыстоўваўся выраз "упыр чапляецца за ўладу". Сілавікі палічылі, што гаворка ідзе пра Аляксандра Лукашэнку.

У Мінску за "абразу Лукашэнкі" асудзілі на два гады "хатняй хіміі" кіроўцу сталічнага транспартнага прадпрыемства Аляксандра Ліпскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі