У Брэсце будуць судзіць жанчыну, якая пакінула труп сваёй дачкі на беразе ракі

У Брэсце будуць судзіць жанчыну, якая пакінула труп сваёй дачкі на беразе ракі

У Брэсце па справе аб забойстве немаўляці будуць судзіць жанчыну. Ёй выставілі абвінавачанне ў забойстве "заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане". Як інфармавала Еўрарадыё, у траўні была затрыманая 28-гадовая грамадзянка Туркменістана. У сакавіку яна нарадзіла дзяўчынку, яна знаходзілася пад наглядам медыкаў. Калі ж лекар не змагла патрапіць у кватэру, падключылася міліцыя. Маці прызналася, што дзіця памерла ў выніку "няшчаснага выпадку". Труп немаўляці знайшлі на беразе ракі.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, высветлілася, што 10 траўня жанчына задушыла сваю дачку, паколькі не хацела выконваць бацькоўскія абавязкі. Пасля гэтага яна схавала труп. Жанчына па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу атрымаў пракурор для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі