У Брэсце фура "збіла" цягнік з чыгункі
У Брэсце фура "збіла" грузавы цягнік з чыгункі. Здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 23 сакавіка на пераездзе па Чырвонагвардзейскай вуліцы. Па папярэдніх даных ДАІ, 47-гадовы кіроўца грузавіка "Сканія" выехаў на забараняльны сігнал святлафора, што і стала прычынай сутыкнення. Ад удару цягнік сышоў з рэек.
Пра пацярпелых нічога не паведамляецца.
На месцы здарэння / Брэсцкая ДАІ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.