У Брэсце падчас руху аўтобуса стала дрэнна кіроўцу (фота)
У Брэсце падчас руху аўтобуса з пасажырамі стала дрэнна кіроўцы. Аўтобус заехаў на бардзюр і спыніўся на газоне. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.
Як паведамляе партал “Віртуальны Брэст”, інцыдэнт адбыўся 4 ліпеня на вуліцы Чырвонагвардзейскай. Па словах сведкаў, у кіроўцы былі "шкляныя вочы", ён не рэагаваў на знешнія раздражняльнікі. Мужчыну забрала "хуткая дапамога".