У Брэсце прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі (фота)
Інфармацыйныя ўлёткі былі распаўсюджаны мясцовымі актывістамі ў мікрараёнах Вулька і Паўднёвы.
У Брэсце ў мікрараёнах Вулька і Паўднёвы прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Па словах актывістаў, раніцай 16 лютага яны паспелі распаўсюдзіць 1000 асобнікаў улёткі з інфармацыяй пра Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча і іншых палітзняволеных.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас акцыі нікога з актывістаў не затрымалі.
Нагадаем, што акцыі салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі сталі ўжо традыцыйнымі ў абласным цэнтры. Некалькі апошніх месяцаў 16 чысла ў Брэсце праходзілі падобныя інфармацыйныя мерапрыемствы.