У Брэсце таксіст наехаў на пешаходаў: трое чалавек у бальніцы
У Брэсце таксіст наехаў на пешаходаў. Здарэнне адбылося 23 жніўня каля 17.30 на праспекце Машэрава, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 27-гадовы таксіст не саўладаў з кіраваннем аўтамабіля “Таёта Прыус” ды выехаў на тратуар, дзе наехаў на пешаходаў. У выніку трое чалавек шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Фота: gaibrest.by