У Брэсцкай вобласці пасля ўкусу насякомага памёр мужчына

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў акрузе шмат шэршняў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Мясцовыя жыхары кажуць, што ў акрузе шмат шэршняў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com / pixabay.com

Смерцю скончыўся для мужчыны адпачынак на возеры Лукава Маларыцкага раёна. Калі ён ставіў намёт, яго ўкусіла насякомае. Укус ён адчуў і папрасіў жонку агледзець шыю. Жанчына знайшла месца ўкусу і дастала джала. Аднак праз некалькі гадзін мужчыну стала дрэнна.

Яму выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі спрабавалі яго рэанімаваць, але беспаспяхова. Жонка загінулага расказала, што летась пасля ўкусу насякомага ў мужа здарылася алергічная рэакцыя. З тых часоў ён прымаў таблеткі супраць алергіі, але ў той дзень прыём прэпарата прапусціў.

Экспертыза паказала, што смерць мужчыны наступіла ад анафілактычнага шоку, які здарыўся пасля ўкусу. Мясцовыя жыхары, якія адпачывалі на возеры, выказалі здагадку, што гэта мог быць шэршань. Гэтыя насякомыя часта сустракаюцца ў акрузе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі