У брэстаўчаніна канфіскавалі цыгарэты на мільярд рублёў (відэа)
У брэстаўчаніна канфіскавалі цыгарэты на мільярд рублёў. Буйную партыю тытунёвай прадукцыі мужчына захоўваў у сваім гаражы.
Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкаму, супрацоўнікі міліцыі ў гаражы жыхара Брэста выявілі і канфіскавалі больш за 66 тысячаў пачкаў беларускіх і расійскіх цыгарэт. Агульная сума канфіскаванага складае больш за мільярд рублёў.
Паказаць дакументы аб законнасці іх набыцця 35-гадовы мужчына не змог. На яго склалі адміністратыўны пратакол. За захоўванне тытунёвай прадукцыі ў колькасці больш за дзесяць кілаграмаў брэстаўчаніну пагражае штраф — да 21 мільёна рублёў.