У Буда-Кашалёўскім раёне загінуў мужчына: сарваўся з даху кароўніка

У Буда-Кашалёўскім раёне загінуў мужчына: сарваўся з даху кароўніка

У Буда-Кашалёўскім раёне ў вёсцы Бушаўка трагічна загінуў мужчына: ён чысціў дах кароўніка, сарваўся і ўпаў з 10-метровай вышыні. Загінулы — Кірыл Раманаў, былы выратавальнік МНС. Апошнім часам ён працаваў на Гомельскім хімзаводзе. Як пішуць “Сильные новости”, гамельчука накіравалі чысьціць дах кароўніка ў працоўны час.

У сувязі з будучым візітам Аляксандра Лукашэнкі ўсе сілы былі кінутыя, каб упарадкаваць ваколіцы вёскі. Людзі, якія заступалі на змену, не займаліся сваімі наўпроставымі абавязкамі, а ехалі чысціць дахі кароўнікаў. Загінулы мужчына працаваў без страхоўкі. Дах, магчыма, быў зацыраваны нетрывалымі матэрыяламі і ў некаторых месцах правальваўся.

Сваякі загінулага будуць дамагацца праверкі па факце здарэння. Да бацькоў Кірыла Раманава прыязджала кіраўніцтва завода, прапаноўвала сваю дапамогу, расказвала, што тэхніку бяспекі Кірыл праходзіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі