У Бярозаўцы прайшоў адзіночны пікет супраць шкоднай вытворчасці

У Бярозаўцы прайшоў адзіночны пікет супраць шкоднай вытворчасці

У Бярозаўцы Лідскага раёна мясцовы актывіст Вітальд Ашурак правёў адзіночны пікет. Ён выйшаў на гарадскі рынак з плакатам "Шкловата — смерць Бярозаўкі". Паводле інфармацыі Радыё "Свабода", міліцыянты хацелі забраць пікетоўца, аднак людзі на гарадскім рынку заступіліся за яго.  

Ашурак цягам года вядзе кампанію супраць шкодных выкідаў пры вытворчасці шклаваты на мясцовым шклозаводзе. Паводле яго словаў, выкіды сталі рэальна пагражаць здароўю людзей, таму ён вырашыў пікетам звярнуць увагу ўладаў на праблему. Актывіст заяўляе, што апошнім часам у Бярозаўцы пачалі хварэць дзеці: у іх з'яўляецца сухі кашаль, а тэмпературы няма. У паветры, калі адбываюцца выкіды, трымаецца смярдзючы хімічны запах.

На думку Ашурка, пасля пікету на яго пачнуць адміністратыўную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі