У Быхаве затрымалі сына пісьменніка Сяргея Антонава, сам пісьменнік уцёк за мяжу
Затрыманне, ілюстрацыйнае фота
У канцы снежня ў Быхаве затрымалі Арцёма Антонава — сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.
Як распавядала Еўрарадыё, сам Сяргей Антонаў пакінуў Беларусь пасля затрымання і двух сутак, праведзеных у ІЧУ. Яго прымушалі прызнацца ў супрацы з сайтамі mogilev.media і 6TV, якія перад гэтым былі прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Пасля ад'езду Сяргея Антонава сілавікі ўзяліся за ягонага сына. Паведамляецца, што спярша Арцёма затрымалі па адміністрацыйнай справе. Потым у яго дома правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, а самому мужчыну выставілі абвінавачванне ў "абразе Лукашэнкі" (арт. 368 КК РБ). Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.