У цэнтры Адэсы сепаратысты ўзводзяць барыкады

Агароджу вышынёй каля 1 метра ладзяць па перыметры пляцоўкі, на якой знаходзіцца намётавы гарадок. Сюды ж звезлі шмат аўтамабільных шын, якія таксама выклалі каля мяхоў, перадае УНІАН.



У Адэсе недалёка ад чыгуначнага вакзала, на Куліковым полі, прарасійскія актывісты ўсталявалі каля 10 намётаў, у якіх пастаянна знаходзяцца людзі. На Куліковым полі па нядзелях ладзяцца прарасійскія мітынгі.



Дарэчы, заклікі пабудаваць барыкады гучалі яшчэ 7 красавіка на прарасійскім мітынгу на Куліковым полі. Перад гэтым некалькі актывістаў заклікалі "разабрацца" са сходам прыхільнікаў адзінай Украіны, ісці на захоп абласной адміністрацыі і будынка абласнога ўпраўлення СБУ.



Фота — 048.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі