У цэнтры Екацярынбурга ловяць кракадзіла
Ён уцёк з цырку ці з спецыялізаванай крамы.
Кракадзіла бачылі ў рэчцы каля цырку, дзе ён плаваў. Пра гэта ў паліцыю паведаміў адзін з гараджан. Ён не заўважыў побач з кракадзілам людзей. Таксама небяспечнага драпежніка заўважыў нарад дарожна-патрульнай службы. Аднак злавіць кракадзіла пакуль не ўдалося — ён схаваўся ў вадзе.
Як паведамляе РІА "Новости", найбольш верагодна, што драпежнік уцёк з цырку. Аднак паліцыя разглядае розныя версіі, у тым ліку, што ў яго мог быць гаспадар, якога не заўважылі паліцыянты. На пошукі кракадзіла кінулі ўсе нарады паліцыі Екацярынбурга. Праўда, праваахоўнікі яшчэ не ведаюць, як будуць яго лавіць, бо кажуць, што агнястрэльную зброю не выкарыстаюць. Яны збіраюцца пракансультавацца ў мясцовым заапарку.
У Светлагорску шукаюць удава, які ўцёк ад мясцовай жыхаркі
Фота — asergeev.com, ria.ru