Ганна Дэлві фарсіць бранзалетам на назе, а статуі носяць слінгі — #ІхНоравы

Ганна Дэлві

Ганна Дэлві / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Паводка ў Еўропе не заканчваецца, карэспандэнты Еўрарадыё выехалі ў польскі горад Ныса, жыхарам якога даводзіцца пакідаць свае дамы і эвакуявацца.

Паводка ў Польшчы

Што тым часам адбываецца ў свеце? Каротка раскажам.

 

Танцы з Ганнай Дэлві

Махлярка Ганна Дэлві (яе сапраўднае імя — Ганна Сарокіна) з'явіцца ў "Танцах з зоркамі". Увагу ўсіх адназначна забярэ нетрывіяльны аксэсуар — бранзалет з каштоўнымі камянямі на назе Дэлві. Ганна Сарокіна сапраўды асуджаная за махлярства — але "Танцы з зоркамі" вырашылі, што гатовыя дапусціць да шоу і такую "зорку".

У прэс-рэлізе Disney ABC Сарокіну называюць "мастачкай, іконай моды і скандальна вядомай свецкай ільвіцай Нью-Ёрка", а таксама "сумнавядомай модніцай з бранзалетамі на назе". Крытыкі абвінавацілі канал у гламурызацыі яе мінулых злачынстваў. New York Post назвала гэта "новым дном поп-культуры".

За што яе асудзілі? Сарокіна падарожнічала па свеце, выдавала сябе за багатую еўрапейскую спадчынніцу, падманвала банкі, юрыстаў і нават прыватную авіякампанію. І нападманвала на 200 тыс. долараў. Яна падрабляла банкаўскія выпіскі, не аплачвала рахункі гатэляў на тысячы долараў, уцякала з рэстаранаў не разлічыўшыся і "дазваляла" іншым аплачваць яе рахункі.

Так яна спрабавала прабіцца ў колы нью-ёркскай эліты, гадамі падманваючы людзей. Яе канчатковай мэтай быў крэдыт на 22 млн долараў, якія Сарокіна хацела выдаткаваць на стварэнне фонду мастацтва.

У 2019 годзе яе ўсё ж прызналі вінаватай па васьмі пунктах абвінавачання. Адседзеўшы 4 гады, яна выйшла на волю — і яе зноў арыштавалі. Цяпер ужо за пратэрмінаваную візу. І вось Ганна Дэлві чакае, калі ёй выставяць новыя абвінавачанні і, відаць, дэпартуюць. А пакуль яна гуляе на Тыдні моды ў Нью-Ёрку, з'яўляецца на фота Vogue і нават запусціла ўласны падкаст. Ну а цяпер вось яшчэ і станцуе.

Анна Делви сверкает браслетом на лодыжке, а статуи носят слинги — #ИхНравы
Ганна Дэлві / facts.net

Пакуль частка інтэрнэту абвінавачвае Сарокіну ў нахабстве і адсутнасці раскаяння, іншыя падымаюць больш сур'ёзнае пытанне. Махлярка можа ўнесці заклад і чакаць свайго суда па дэпартацыі на модных мерапрыемствах. Выходзіць, іміграцыйная сістэма не для ўсіх працуе аднолькава.

У гісторыі Ганны Дэлві многія спрабавалі разабрацца, а Netflix выпусціў серыял "Вынаходзячы Ганну". Нават калі вы ўпершыню даведаліся пра гэтую гісторыю ад нас, вы ўжо зразумелі, чаму нават "Нэтфлікс" зацікавіўся гэтым нетрывіяльным сюжэтам. Ну і "Танцы з зоркамі" здаліся. Але ці варта "гламурызаваць" гісторыі простага падману?

 

Мужчыны хочуць у дэкрэт

Лонданскія мужчыны хочуць спакойна пайсці ў дэкрэт. Каб дабіцца ўвагі да гэтага свайго жадання, актывісты надзелі слінгі на бронзавыя статуі мужчын у цэнтры горада. У слінгах — цацачныя немаўляты.

У Брытаніі найменш спрыяльныя ўмовы адпачынку па доглядзе дзіцяці для мужчын. Ну, гледзячы з чым параўноўваць, вядома, але брытанцы параўноўваюць з краінамі ЕС. Пайсці ў дэкрэт брытанскі мужчына можа ўсяго на два тыдні, і яму ў гэты час будуць плаціць крыху больш за 200 еўра на тыдзень.

Кожная другая брытанская сям'я, у якой бацькі бралі адпачынак па доглядзе дзіцяці, казалі пасля, што сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі.

"Належны адпачынак па доглядзе дзіцяці для бацькаў карысны для маці, карысны для дзяцей, карысны для бацькаў і карысны для грамадства. У краінах, дзе бацькаўскі адпачынак доўжыцца шэсць ці больш тыдняў, гендарны разрыў у аплаце працы на 4% меншы", — гаворыцца ў адкрытым лісце актывістаў.

 

Адстраляць сланоў, каб выратаваць людзей

Нам з вамі што — перажыў пару месяцаў летняй спёкі і ладна. Але ёсць супольнасці, якія праз летнюю засуху сутыкаюцца з вострым голадам. Напрыклад, у Зімбабвэ.

Гэтым летам здарылася наймацнейшая за дзесяцігоддзі засуха. Яна знішчыла ўраджай на поўдні Афрыкі. Ад гэтага пацярпелі 68 мільёнаў чалавек.

Улады Зімбабвэ вымушаныя будуць адстрэліць 200 сланоў па ўсёй краіне, каб накарміць людзей. Мяса жывёл раздадуць людзям у супольнасцях, што пацярпелі ад засухі. Апошні раз так рабілі ў 1988 годзе.

У засусе вінавацяць Эль-Ніньё — гэта кліматычны эфект, які справакаваў скачок глабальнай тэмпературы і экстрэмальныя ўмовы з'явы па ўсім свеце. Але з Эль-Ніньё нічога не зробіш, гэта натуральная з'ява. А што мы можам зрабіць?

Пачытайце ў інтэрв'ю беларускай фатографкі, якая зняла прыгожыя і жудасныя праявы глабальнага пацяплення і трапіла ў Vogue.

Фота беларускі трапіла на сайт Vogue. Гэты здымак мусіць вас напалохаць

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі