У цэнтры Гомеля ў рацэ знайшлі авіябомбу

У цэнтры Гомеля ў рацэ знайшлі авіябомбу

12 верасня ў рацэ Сож у цэнтры Гомеля вадалазы знайшлі авіяцыйную бомбу часоў Дрцгой сусветнай вайны. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на вядучага спецыяліста Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах" Сяргея Касцючэнку.

Паведамляецца, што бомбу знайшоў вадалаз манеўрана-пошукавай групы падчас вучэбна-трэніровачнага спуску. Небяспечную знаходку выявілі ў раёне цэнтральнага пляжа, недалёка ад Білецкага спуску. Месца небяспечнай знаходкі спецыялісты пазначылі буямі.

Тэрыторыю ракі ўзялі пад ахову супрацоўнікі УУС гарвыканкама. Інфармацыю пра знойдзеную бомбу перадалі сапёрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі