У цэнтры Мінска сёння з'явіліся дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў (фота)

21 жніўня каля 17-й гадзіны на плошчы Свабоды ў Мінску прайшоў пікет, удзельнікі якога збіралі подпісы за Таццяну Караткевіч. Меркавалася, што дзясяткі яго ўдзельнікаў пройдуць і ў бок праспекта Пераможцаў і, такім чынам, адбудзецца мегапікет "Праспект нацыянальнага сцяга". Як вядома, падчас збору подпісаў апазіцыянеры з ініцыятыўных груп маглі свабодна карыстацца бел-чырвона-белымі сцягамі і ім не пагражала затрыманне.

Аднак праваахоўнікі перакрылі шлях людзям на праспект, і яны засталіся на плошчы Свабоды. Як вядома, збор подпісаў скончыўся а 19-й гадзіне 21 жніўня.

Таццяна Караткевіч заехала на плошчу Свабоды на пачатку пікета і паспяшалася ў штаб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі