У цэнтры Віцебска аўтамабіль заляцеў у катлаван (фота, відэа)
У цэнтры Віцебска аўтамабіль Opel Omega заляцеў у катлаван. Фота і відэа з'явілася ў сацыяльных сетках. Здарэнне адбылося позна ўвечары 23 жніўня на скрыжаванні вуліц Замкавай і Пушкіна каля драматычнага тэатру імя Якуба Коласа, дзе рамантавалі трубаправод.
Кіроўца Opel Omega распавёў, што перабудоўваўся з адной паласы ў другую і позна пабачыў металічную агароджу. БЕЛТА паведамляе, што меддапамога яму не спатрэбілася.
Побач з месцам здарэння знаходзяцца прыпынак грамадскага транспарту і пешаходны пераход. Аднак, на шчасце, ніхто не пацярпеў.
Фота: vk.com/typical_vitebsk