У Чачэрску асудзілі хлопца, які “прычэпам” пракаціў сяброў на гімнастычным маце

У Чачэрску асудзілі хлопца, які “прычэпам” пракаціў сяброў на гімнастычным маце

Суд Чачэрскага раёна вынес рашэнне па справе кіроўцы, які пракаціў сваіх сяброў на прычэпленым да машыны гімнастычным маце. Кіроўца прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення і дзеянні якой пацягнулі за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека.

Жыхару райцэнтра прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення, з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на спецыялістаў Гомельскага абласнога суда, трагічнае здарэнне адбылося 16 снежня мінулага года ў аграгарадку Атор Чачэрскага раёна. Кампанія з пяці маладых людзей прывязала да аўтамабіля гімнастычны мат, на якім вырашыла пакатацца. Мат занесла. Адзін з “пасажыраў” вылецеў за межы праезнай часткі, ударыўся аб драўляную агароджу кантэйнера для смецця і загінуў на месцы здарэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі