У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні

Пасля навальніцы / З архіву Еўрарадыё
Пасля навальніцы / З архіву Еўрарадыё

Уначы ў чацвер, 22 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы магчымыя месцамі на захадзе Беларусі. У дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне пройдуць дажджы, навальніцы (у тым ліку і ў Мінску) і месцамі моцныя ліўні. Падчас навальніц прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 (месцамі — 10-12 цяпла, у Мінску — ад +14 да +16), удзень — ад +24 да +29, а на ўсходзе — да +31 градуса (у сталіцы — ад +27 да +29).

У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні
vk.com/belgidromet
У чацвер амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі