У чацвер у Беларусі прагназуюцца дажджы і навальніцы

У чацвер у Беларусі прагназуюцца дажджы і навальніцы

У чацвер, 11 ліпеня, у Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень яны пройдуць практычна па ўсёй краіне. Месцамі магчымыя навальніцы (у тым ліку і ў Мінску). Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад +7 да +13 градусаў (у Мінску — 11-13 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +16 да +21 градуса (у сталіцы — 17-19 градусаў са знакам плюс).

У бліжэйшыя дні ў нашай краіне захаваюцца падобныя ўмовы надвор'я. Толькі ад нядзелі дажджы спыняцца. У пачатку наступнага тыдня чакаецца, што тэмпература паветра крыху павысіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі