У Чарнігаве перайменавалі вуліцы, назвы якіх звязаныя з Беларуссю і Расіяй
Наступства расійскіх абстрэлаў у Чарнігаве / 0462.ua
У Чарнігаве перайменавалі 37 вуліц і завулкаў, назвы якіх звязаныя з Беларуссю і Расіяй. Адпаведная рашэнне 21 лютага прыняла гарадская рада. Яго прымеркавалі да ўгодкаў пачатку расійскай агрэсіі. Мясцовыя ўлады падкрэсліваюць, што гэта не толькі дэрусіфікацыя тапомнімаў, але і барацьба са згадкамі пра краіны-агрэсараў.
"Гэта не проста змена назваў вуліц, гэта змена ўспрымання нашага свету", — кажа дэпутат Ірына Саламаха.
Ва ўкраінскім горадзе зніклі вуліцы Брэсцкая, Мінская і Мазырская, а таксама Мінскі і Мазырскі завулкі. Перайменаванні ў Чарнігаве адбываліся і ў мінулым годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.