У Чавусах 17-гадовы хлопец стаў “Чалавекам года” (фота)

У Чавусах 17-гадовы школьнік стаў “Чалавекам года”. Мясцовы райвыканкам ушанаваў Максіма Шкрэдава пасля таго, як хлопец перамог на Рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове. Тэлерадыёкампанія “Магілёў” адзначае, што гэтая перамога роўная 100 балам на ЦТ па беларускай мове.

Цяпер Максіму не трэба здаваць уступны тэст па беларускай мове пры паступленні ў ВНУ.

Чыноўнікі мяркуюць, што прызнанне вучня "Чалавекам года" стане добрым стымулам для іншых школьнікаў.

Фота: chausynews.by, tv.tvrmogilev.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі