У Чэхіі ўладальніка гатэля могуць засудзіць за дыскрымінацыю расіян
Уладальнік чэшскага гатэля Brioni Boutique на знак пратэсту супраць акупацыі Крыма адмовіўся засяляць грамадзяніна Расіі.
Цяпер яго могуць асудзіць па адным з артыкулаў крымінальнага кодэксу Чэхіі , паведамляе РБК. Згодна з заканадаўствам Чэхіі сваім рашэннем Томаш Крчмарж дыскрымінаваў "выразна выяўленую групу грамадзян". Яму пагражае немалы штраф. У адказ мужчына заявіў, што "гатовы сесці ў турму за сумленную справу".
Расіянін, якога выгналі з гатэля, пакуль не напісаў заяву ў паліцыю з абвінавачаннямі ў дыскрымінацыі.
Сам Томаш Крчмарж выказаў незадаволенасць тым што грамадзяне Францыі ды Ірландыі, чые гатэлі размяшчаюцца побач, не падтрымалі яго кампанію па барацьбе з імперскай палітыкай Расіі.
Фота — tourprom.ru