У ЦВК патлумачылі, чаму ў Мінску дадалі 9700 выбаршчыкаў, якія прагаласавалі
15 кастрычніка Цэнтрвыбаркам зрабіў карэкціроўку ў папярэдніх выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта датычыць і галасавання, і яўкі. Падрабязна пра гэта гл. тут. Еўрарадыё звярнула ўвагу на тое, што змены, у параўнанні з раней агучанымі вынікамі, адбыліся ў Брэсцкай вобласці і ў Мінску.
У Ленінскім раёне сталіцы дадаліся адразу 9 700 выбаршчыкаў, якія прагаласавалі! Дзякуючы гэтаму да выніку Таццяны Караткевіч дадалі больш за 1400 галасоў. Яе вынік у раёне склаў 8,24% (лепшы сярод раёнаў у Мінску). Да выніку Аляксандра Лукашэнкі дадалі 7509 галасоў, у Сяргея Гайдукевіча стала больш на 157, у Мікалая Улаховіча дадалося менш за сотню. А тых, хто прагаласаваў супраць усіх, стала больш на 474.
Еўрарадыё даведалася, у чым таямніца з карэкціроўкай вынікаў выбараў у Ленінскім раёне Мінска.
Сябра выбарчай камісіі Ленінскага раёна: "Да нас далучаныя замежныя участкі, таму лічбы ў нас змяніліся".
Як паведамляла Еўрарадыё, па звестках Цэнтрвыбаркама, за мяжой пражывае 11 545 беларусаў, але прагаласавала толькі 9 715, з іх датэрмінова — 2834, або 29,17%.
Фотафакт: выбарчы ўчастак у консульстве РБ у Нью-Ёрку
Фота: БЕЛТА