У давераных асобах Караткевіч — Маслоўскі, Берніковіч, Чалы
Сайт Цэнтрвыбаркаму апублікаваў спіс давераных асобаў кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч. Пераважная большасць давераных асобаў — актывісты кампаніі "Гавары праўду!", у тым ліку прадстаўнікі разнастайных палітычных партыяў. Група давераных асобаў кандыдата не можа перавыўаць колькасць у 30 чалавек.
№1 у спісе мае лідар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў. Ёсць у спісе таксама Зміцер Шыманскі, Ігар Маслоўскі, Ганна Канюс, Валянцін Лазарэнкаў, Сяргей Вазняк, Алег Шабетнік, Яраслаў Берніковіч і нават вядомы эканаміст Сяргей Чалы.
Давераныя асобы Лукашэнкі: 8 дэпутатаў, 6 сенатараў і 1 спартсменка