У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам

У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам

У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам. Здарэнне адбылося ўначы 12 сакавіка. У Добрушы, пабачыўшы даішнікаў, кіроўца аўтамабіля "Пежо 307" рэзка звярнуў на іншую вуліцу. Супрацоўнікі ДАІ паехалі за ім, прасілі спыніцца, але невядомы толькі павялічваў хуткасць.

Як інфармуе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, пагоня працягнулася ўжо за горадам на трасе "Церахоўка — Добруш". На 25 кіламетры на аўтадарозе быў расцягнуты спецсродак "Ліяна", у выніку ў "Пежо" былі прабітыя ўсе чатыры колы. Кіроўцу ўдалося затрымаць ужо ў лесе, дзе ён спрабаваў схавацца.

Высветлілася, што затрыманы — 45-гадовы жыхар Добруша, які працуе ахоўнікам на адным з прадпрыемстваў. У яго аўтамабілі знайшлі медны кабель. Па словах мужчыны, ён баяўся адказнасці, таму спрабаваў уцячы. Кіроўца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У яго адносінах могуць распачаць крымінальную справу.

У Добрушскім раёне аўтамабіль са скрадзенай меддзю спынілі толькі спецсродкам
Фота: uvd.gomel.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі